Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Устаноўчы зьезд сацыял-дэмакратычнай партыі “Свабода”, які плянаваўся на 4 кастрычніка, пераносіцца на нявызначаны час. Пра гэта сёньня нашаму радыё паведаміў адзін са стваральнікаў новай партыі Сяргей Скрабец.

Ён сказаў, што менскі гарвыканкам дагэтуль ня даў пісьмовага адказу на просьбу выдзеліць залю на адну тысячу месцаў для правядзеньня зьезду. Ёсьць толькі вусны адказ, і ён адмоўны. Былы кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў другога скліканьня гаворыць, што нават калі ўлады перагледзяць сваё рашэньне, ня хопіць часу, каб усё арганізаваць.

Сяргей Скрабец кажа, што аргкамітэт у стварэньні новай партыі будзе вырашаць, што рабіць далей. Існуюць два варыянты: абраць дэлегатаў і правесьці ўстаноўчы зьезд у меншым фармаце альбо сабрацца па-за межамі Беларусі.
XS
SM
MD
LG