Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялейцы пачынаюцца суды за крыж памяці Лапіцкаму


Крыж, што быў пастаўлены на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага пад Вялейкаю

Крыж, што быў пастаўлены на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага пад Вялейкаю

Сёньня ў суд Вялейскага раёну на Меншчыне выклікаюцца сябра сойму Партыі БНФ Аляксей Сюдак, актывіст фронту Алесь Наркевіч і сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Малярчук.

Судзьдзя Юры Абрамчык загадзя даслаў на сёньня позвы кожнаму, адпаведна на 10, 12 і 14.30. Грамадзкія актывісты абвінавачваюцца паводле артыкулу 32-24 Адміністрацыйнага кодэксу. Магчымае пакараньне — штраф да 30 базавых велічыняў альбо арышт да 15 сутак.

“Першы з прызначаных судоў не адбыўся, — паведаміў “Свабодзе” Ўладзімер Малярчук, — нам паведамілі, што адміністрацыйныя справы кожнага суд пачне разглядаць у 14.30”.

Актывістаў перасьледуюць за тое, што 1 верасьня зь іх удзелам быў усталяваны памятны крыж на месцы расстрэлу супрацоўнікамі НКВД у 1950 годзе антысавецкага падпольшчыка Расьціслава Лапіцкага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG