Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ: Тэмпы росту беларускай эканомікі паменшацца


МВФ палепшыў прагноз памяншэньня тэмпаў росту беларускай эканомікі ў гэтым годзе да 1,2% з 3,3% у ліпеньскім прагнозе.

Гэтыя ж дадзеныя ёсьць у абноўленым аглядзе ўсясьветнай эканомікі (World Economic Outlook, WEO), які распаўсюджаны ў Стамбуле падчас падрыхтоўкі да штогадовых сходаў кіраўнцітва МВФ і Ўсясьветнага банка, перадае Інтэрфакс.

У 2010 годзе МВФ прагназуе рост эканомікі Беларусі на 1,8%.

Паводле МВФ, гадавая інфляцыя ў Беларусі ў 2009 годзе складзе 13%, у 2010 годзе - 8,3%.

Таксама МВФ пагоршыў прагноз тэмпаў рэцэсіі ў Расеі ў гэтым годзе на 1 працэнтны пункт да зьніжэньня на 7,5%. На 2010 прагноз МВФ адносна Расеі застаўся нязьменным - чакаецца рост ВУП на 1,5%.

Паводле МВФ, найбольш глыбокая рэцэсія сярод краінаў СНД чакаецца сёлета ва Ўкраіне, дзе ВУП паменшыцца на 14%, а спажывецкія кошты вырастуць на 16,3%. У 2010 годзе МВФ прагназуе рост эканомікі Ўкраіны на 2,7% пры інфляцыі ў 10,3%.
XS
SM
MD
LG