Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барысаўскіх актывістаў кантралявалі спэцслужбы


Віктар Гарбачоў

Віктар Гарбачоў

Актывісты прадпрымальніцкага руху Барысава цягам сёньняшняга дня знаходзіліся пад пільным наглядам спэцслужбаў, паведаміў Свабодзе лідэр руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў.

Раней прадпрымальнікі зьвярнуліся да ўладаў аб правядзеньні сэрыі сацыяльных пікетаў у Барысаве 30 верасьня. Дазволу на акцыі яны не атрымалі, аднак на пазначаных заяўнікамі месцах цягам усяго дня знаходзіліся людзі ў цывільным. Гэта восем адрасоў на цэнтральных вуліцах і плошчах горада.

Невядомыя ў цывільным таксама заставаліся каля дамоў, дзе жывуць грамадзкія актывісты. Як паведаміў Віктар Гарбачоў, такія асобы цягам дня дзяжурылі каля пад’езда ягонага дома.

Паводле спадара Гарбачова, гэткім чынам спэцслужбы намагаліся прадухіліць несанкцыянаваныя акцыі. Аднак падрыхтаваную інфармацыю пра палітыка-эканамічнае становішча ў краіне прадпрымальнікі распаўсюдзілі ў іншых частках гораду, паведаміў спадар Гарбачоў.

XS
SM
MD
LG