Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялейцы будуць судзіць апазыцыянэраў


Крыж, што быў пастаўлены на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага пад Вялейкаю.

Крыж, што быў пастаўлены на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага пад Вялейкаю.

У судзе Вялейскага раёну 1 кастрычніка адбудзецца суд над актывістамі дэмакратычнага руху: Аляксандрам Сюдаком, Уладзімерам Малярчуком і Аляксандрам Наркевічам. Іх вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталяваньня крыжоў на месцы расстрэлу актывіста беларускага антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага ў лесе каля вёскі Красны Беражок.

Крыжы ў памяць Расціслава Лапіцкага і ўсіх ахвяраў рэпрэсій вялейскія актывісты ўсталявалі 1 верасьня. Ужо 10 верасьня крыжы зьнішчылі прадстаўнікі мясцовай улады. З гэтай нагоды 15 верасьня Аляксандр Сюдак, Уладзімер Малярчук і Аляксандр Наркевіч зьвярнуліся з заявай у райадзьдзел міліцыі. Іх заява засталася без адказу, а 19 верасьня ўчастковы міліцыянт Мікалай Мячкоў склаў на заяўнікаў адміністрацыйны пратакол пра несанкцыянаваны мітынг.

Вялейскія актывісты заяўляюць, што абвінавачаньне пра несанкцыянаваны мітынг беспадстаўнае, бо падчас усталяваньня крыжоў ніякіх выступаў і заклікаў не адбывалася. Як паведаміў Свабодзе Ўладзімер Малярчук, гэты факт яны намерваюцца давесьці суду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG