Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 камуністаў правялі дзень у пастарунку


 Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску затрымалі старшыню Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна.

Гэта здарылася каля прахадной трактарнага завода, калі Сяргей Калякін пачаў распаўсюджваць недзяржаўныя газэты “Глоток воздуха”, “Товарищ” ды іншыя.

Міліцыянты адвезьлі апазыцыянэра ў Партызанскі РАУС. Там склалі пратакол за тое, што ён меў каля 500 улётак АДС. Паводле Калякіна, усе ўлёткі мелі выходныя дадзеныя.

Вызвалілі палітыка каля паловы на сёмую вечара.

Як паведаміў першы сакратар Партыі каміуністаў беларускай, сёньня ў Менску за правядзеньне несанкцыянаваных пікетаў затрымалі сем актывістаў партыі. Сярод іх сакратар ЦК Валеры Ўхналёў, лідэр моладзевай фракцыі Зьміцер Яненка ды іншыя. На іх у міліцыі склалі пратаколы, пасьля чаго адпусьцілі на волю.

Што тычыцца затрыманьняў за межамі сталіцы, то як паведаміў Сяргей Калякін, пакуль дадзеных пра гэта ў яго няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG