Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што павінна адбыцца ў першы дзень другога месяца восені.


***


Дзень пажылых людзей. Колькасьць пажылых у сьвеце склала 506 мільёнаў — 7% усяго насельніцтва, да 2040 — дасягне 14%. У сярэднім за апошнія гады колькасьць пажылых людзей у сьвеце павялічваецца прыкладна на 870 тыс. кожны месяц. Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, колькасьць людзей, старэйшых за працаздольны ўзрост у краіне складае 21,8%.

***
Плянуецца, што Аляксадар Лукашэнка разгледзіць праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2010 год. Кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі заявіў, што праект прадугледжвае два шляхі разьвіцьця эканомікі: "збалянсаваны, базавы варыянт, які прадугледжвае тэмп росту валавога ўнутранага прадукту на ўзроўні 102-103%, і аптымістычны, пэрспэктыўны — на ўзроўні 110-111%".

***
Кіраўнік Беларусі разгледзіць праект закона аб бюджэце на 2010 год. Першы намесьнік міністра фінансаў Уладзімер Амарын зазначае: калі фармаваўся бюджэт, была спрошчаная падатковая сыстэма і зьніжаны падатковы цяжар.

***
У Менску адбудзецца матч паміж футбольнымі клюбамі “БАТЭ” і "Эвэртон". Сустрэча пройдзе ў рамках групавога турніру Лігі Эўропы.

***
У Горадні пройдзе міжнародны інвэстыцыйны форум. Запрошаны прадстаўнікі бізнэс-колаў Літвы, Польшчы і Расеі.

***
У Баранавічах павінен адкрыцца катэхетычны каледж імя Зігмунда Лозінского. Ён стане першай у Беларусі сьвецкай каталіцкай навучальнай установай. Каледж у Баранавічах зоймецца падрыхтоўкай будучых катэхетаў у галіне тэалёгіі і катэхетычна-пэдагагічных навук.

***
Кампанія "Будзьма!" сьвяткуе 1 год. “Абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны. Заахвоціць беларусаў да ўсьведамленьня беларускай культуры як уласнай каштоўнасьці. Мы хочам, каб жыхары нашай краіны прамаўлялі слова “беларус” з годнасьцю. Мы хочам аб’яднаць беларусаў”, — так акрэсьліве “Будзьма” свае мэты.

***
Чарнагорыя скасоўвае бязьвізавы рэжым для грамадзянаў Беларусі.

***
Горадня: Сяргей Дубавец прэзэнтуе кнігу “Як?” з сэрыі Бібліятэка Свабоды”. Сустрэча з журналістам, літаратарам, крытыкам і выдаўцом адбудзецца ў памяшканьні Таварыства Беларускай Школы (Будзёнага 48А-44).

***
У ЭГУ пачнецца новы навучальны год. Каля 600 новых студэнтаў бакаляўраўскіх праграм пачнуць навучаньне сёлета. 173 зь іх будуць навучацца на дзённым аддзяленьні ў Вільні. Гэта пяты навучальны год ЭГУ ў Вільні.

Заплянавана ўрачыстая цырымонія, галоўным госьцем якой стане міністар адукацыі і навукі Літвы Гінтарас Сцяпонавічус. Павітаць першакурсьнікаў прыедуць таксама іншыя прадстаўнікі афіцыйных структураў Літвы, дыпляматычных місіяў краінаў Эўропы і ЗША, міжнародных арганізацыяў.

***
У Вялейцы адбудзецца суд над актывістамі дэмакратычнага руху, якія падпісалі заяву супраць зносу крыжоў на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага. Судзіць будуць сябра Сойму Партыі БНФ Аляксея Сюдака, сябра Партыі БНФ Алеся Наркевіча і сябра Партыі АГП Малярчука.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG