Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увесь верасень у ранішнім і вечаровым эфіры “Свабоды” песьні Данчыка. Цяпер вы можаце слухаць іх і праз сайт "Свабоды". Перад кожнай песьняй Данчык расказвае яе кароткую гісторыю...

На завяршэньне нашага верасьнёўскага музычнага цыклю прапаную адну з найпрыгажэйшых беларускіх песьняў: малітву-гімн Міколы Равенскага і Натальлі Арсеньневай "Магутны Божа".

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьнi свае хвалы.

Дай спор у працы, штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.

Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!


СЛУХАЦЬ:
  • 16x9 Image

    Данчык

    Багдан Андрусышын нарадзіўся ў 1958 годзе ў Ню-Ёрку. Скончыў Унівэрсытэт Ню-Ёрку са ступеньню бакаляра журналістыкі. Працуе на Свабодзе з 1992 году. Ведамы ў Беларусі як сьпявак Данчык. Аўтар і выканаўца беларускіх песьняў, выдаў шэсьць альбомаў.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG