Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіля Палякова адпусьцілі зь міліцыі без улётак


Васіль Палякоў
Васіль Палякоў

У старшыні гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова міліцыя канфіскавала інфармацыйныя матэрыялы "для правядзеньня экспэртызы".

29 верасьня ў Рагачове намесьніца старшыні райвыканкама па ідэалёгіі Рыма Ястрэмская з паўдзясяткам іншых жанчын і двума мужчынамі затрымалі старшыню Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова. Той раздаваў мінакам улёткі з прапановай рэгіянальнай рады АДС да мясцовых органаў улады вярнуць пэнсіянэрам, студэнтам, школьнікам, інвалідам льготны праезд у грамадзкім транспарце.

"Яна (намесьніца старшыні райвыканкаму – рэд. РС) ўбачыла мяне, калі праяжджала міма на аўтамабілі, выйшла з машыны і запытала, што я раблю ў гэтым горадзе. Потым паклікала нейкіх людзей, яны ўзялі мяне ў кальцо і чакалі прыезду міліцыі, якая прыбыла праз некалькі хвілін", — сказаў Васіль Палякоў БелаПАН.

Палякова даставілі ў аддзел, узялі тлумачэньні, аформілі пратакол "агляду месца здарэньня" і адпусьцілі. У міліцыі ён прабыў каля дзвюх гадзін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG