Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве будуць караць турмой за апраўданьне “савецкай агрэсіі”


Мітынг перад літоўскім парлямэнтам у дзень галасаваньня па пытаньні абвяшчэньня незалежнасьці Літвы ад СССР, 1990 год.

Мітынг перад літоўскім парлямэнтам у дзень галасаваньня па пытаньні абвяшчэньня незалежнасьці Літвы ад СССР, 1990 год.

Парлямэнт Літвы зацьвердзіў папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за аспрэчваньне факту “агрэсіі СССР” супраць гэтай краіны.

За “апраўданьне злачынстваў СССР альбо нацысцкай Нямеччыны супраць чалавечнасьці” будуць караць турмой тэрмінам да двух гадоў. Штраф, арышт альбо пазбаўленьне волі цягам двух гадоў пагражае тым, хто публічна выказаў “падтрымку агрэсіі СССР альбо нацысцкай Нямеччыны супраць Літвы, адмаўляў ці зьмяншаў яе”.

Акрамя таго, прапаноўваецца ўвесьці аналягічныя пакараньні за паклёп на ўдзельнікаў літоўскага супраціву, якія ў 1944—1953 гадах ладзілі арганізаваны ўзброены супраціў “савецкай акупацыі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG