Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастара царквы “Новае жыцьцё” зноў будуць судзіць


Вячаслаў Ганчарэнка

Вячаслаў Ганчарэнка

У судзе Маскоўскага раёну Менску на 30 верасьня заплянаваны разгляд адміністрацыйнай справы адносна пастара царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнкі, паведамляе БелаПАН.

Намесьнік пракурора Маскоўскага раёну Кірыл Мазоўка склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні ў дачыненні Ганчарэнкі ў зьвязку з адмовай вернікаў дапускаць у храм прадстаўнікоў выканаўчай улады. Грамадзянская справа паміж царквой і Менгарвыканкамам па пытаньні зносу будынку па вуліцы Кавалёва, 72, вядзецца з кастрычніка 2005 года.

22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам абшчыны акт прыёмкі-перадачы будынку царквы, які вернікі адмовіліся выконваць. З 24 жніўня яны праводзяць у храме бестэрміновае кругласуткавае малітоўнае дзяжурства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG