Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі выдаткоўваюць на нацыянальную абарону ў бюджэце Беларусі і Расеі? У якой з краінаў вайскоўцы атрымліваюць больш?

Сёлета 1 жніўня заробкі расейскіх вайскоўцаў былі павялічаныя на 8,5%.

  • Камандзір узвода ў званьні лейтэнанта атрымлівае 17 тысяч расейскіх рублёў (каля 570 даляраў).
  • Камандзір батальёну ў званьні падпалкоўніка – 23300 (каля 770 даляраў).

З улікам раённых каэфіцыентаў гэтыя сумы павялічваюцца на 30 працэнтаў.

Знайсьці афіцыйныя дадзеныя пра заробкі беларускіх вайскоўцаў фактычна немагчыма. На адной з прэсавых канфэрэнцыяў журналісты нават задавалі гэтае пытаньне міністру абароны Леаніду Мальцаву, але ён фактычна ня даў ніякай інфармацыі. Аналізуючы вайсковыя інтэрнэт-рэсурсы, можна зрабіць выснову, што яшчэ 3-5 гадоў таму даходы беларускіх вайскоўцаў былі прадметам зайздрасьці іхніх расейскіх калегаў. Але на цяперашні момант, асабліва пасьля дэвальвацыі ў Беларусі, людзі ў пагонах у Расеі атрымліваюць больш, на думку аналітыкаў, на 20-30 працэнтаў.

  • Беларускі лейтэнант атрымлівае трохі больш мільёну рублёў (400 даляраў).
  • Падпалкоўнік – каля 700 даляраў.

Варта, аднак, адзначыць, што ў Беларусі дагэтуль большыя памеры вайсковых пэнсіяў.

Званьне
Памер пэнсіі
Палкоўнік (Расея)300-400 даляраў
Палкоўнік (Беларусь)450-550 даляраў


Так, палкоўнік пасьля выхаду на пэнсію можа атрымліваць 1,2-1,5 мільёны беларускіх рублёў (450-550 даляраў). У Расеі такая пэнсія складзе 300-400 даляраў

Як можна параўнаць бюджэтныя траты дзьвюх дзяржаваў на абарону?

Выдаткі на
нацыянальную абарону

  • Расея - 3-4% ВУП
  • Беларусь - 1,3% ВУП
У скарэктаваным бюджэце Расеі на 2009 год пасьля скарачэньняў выдаткі на нацыянальную абарону складуць трыльён 196,7 мільярдаў расейскіх рублёў. Гэта каля 8 працэнтаў расходнай часткі бюджэту альбо каля 2,5 працэнтаў Валавога ўнутранага прадукту (ВУП).

Апошнія гады выдаткі на абарону ў Расеі складалі 3-4 працэнты ад ВУП, у сувязі з крызісам яны істотна зьменшыліся. Сваім ваенным бюджэтам, які складае 4 працэнты ад сусьветных тратаў на абарону, Расея займае пятае месца ў сьвеце.

У Беларусі выдаткі на нацыянальную абарону ў бюджэце на 2009 год павялічыліся на 38,7 працэнтаў і склалі амаль 2 трыльёны беларускіх рублёў, альбо 1,3 працэнты ВУП.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG