Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастоўскі райвыканкам: тройчы “не” “Эўрафоруму”


Каардынатар Руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк тройчы зьвяртаўся ў Мастоўскі райвыканкам, каб атрымаць памяшканьне для вылучэньня дэлегатаў на “Эўрафорум”, які быў папярэдне заплянаваны на 14 лістапада.

На сваю апошнюю, трэцюю заяву, А.Зарэмбюк атрымаў чарговую адмову. Ён зазначае: улады ня хочуць, каб гэтыя сходы праходзілі легальна, іх задавальняе, каб удзельнікі зьбіраліся на кватэрах, у хатах, каб ніхто ня мог адкрыта прыйсьці на сход.

Улады таксама не дазволілі правесьці сходы, каб вылучыць дэлегатаў на “Эўрафорум”, у іншых гарадах — у Шчучыне, Зэльве, Ваўкавыску, Слоніме, Бярозаўцы. У Слоніме і ў Бярозаўцы дэлегатаў грамадзкія актывісты вымушаны былі вылучыць на прыватных кватэрах.
XS
SM
MD
LG