Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі стала жыве амаль140 тысяч іншаземцаў


Блізу 130 тысяч замежных грамадзянаў, а таксама больш за 7 тысяч асобаў без грамадзянства маюць дазвол на сталае пражываньне ў Беларусі.


Штогод дазвол на сталае жыхарства ў Беларусі атрымліваюць 10-13 тысяч замежных грамадзян. Як паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі, на дадзены момант на адпаведным уліку ў органах унутраных спраў стаяць на ўліку блізу 130 тысяч замежных грамадзян і звыш за 7 тысяч асобаў без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на сталае пражываньне ў Беларусі.

У пэрыяд з 1997 па 2009 гады Беларусь дала статус уцекача 810 замежным грамадзянам.

За 12 гадоў з хадайніцтвамі пра наданьне статусу ўцекача зьвярнулася блізу 3,3 тыс. грамадзянаў з 48 дзяржаў сьвету. На 1 верасьня 2009 году статус уцекача мелі 810 іншаземцаў, пераважна зь ліку грамадзянаў Аўганістану і Грузіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG