Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Храм “Новага жыцьця” зноў наведалі судовыя выканаўцы


Будынак царквы

Будынак царквы

Судовыя выканаўцы наведалі будынак пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё”, каб уручыць позву пастару царквы Вячаславу Ганчарэнку.

Нагадаем: паводле рашэньня Вышэйшага гаспадарчага суда вернікі павінны вызваліць будынак, які яны набылі раней на ўскрайку Менску. Канфлікт вернікаў з уладамі доўжыцца ад 2005 году, калі гарадзкія ўлады пазбавілі вернікаў зямельнага надзелу, а потым і будынку.

Пастара і адміністратара царквы каралі штрафамі за правядзеньне несанкцыянаваных набажэнстваў. У 2006 годзе вернікі трымалі галадоўку, якая мела розгалас у грамадзтве.

Пастара царквы запрасілі ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і паабяцалі вырашыць пытаньне станоўча ў судовых інстанцыях.

Цягам мінулага месяца судовыя выканаўцы наведвалі будынак вернікаў, каб уручыць прадпісаньне пакінуць храм. Гэтым разам яны намагаліся ўручыць пастару позву ў суд. Але яго не было ў храме.
XS
SM
MD
LG