Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскага журналіста папярэдзіла пракуратура


Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Вадзім Аршынскі з Магілёва атрымаў папярэджаньне ад пракуратуры Чавускага раёну за дзейнасьць без акрэдытацыі.


Нагодай для пакараньня стаў сюжэт пра чавускую школу-інтэрнат, які зьявіўся на сайце недзяржаўнага тэлеканалу “Белсат”. Як вынікае з папярэджаньня ў пракуратуру зьвярнуўся сам кіраўнік навучальнай установы Віталь Лебедзеў, каб тая ўставіла законнасьць разьмяшчэньня публікацыі. Зварот Лебедзева тлумачыцца абаронай інтарэсаў гадаванцаў інтэрнату.

Пракуратура папярэдзіла журналіста пра недапушчальнасьць паўторнага парушэньня беларускага заканадаўства. У лісьце з пракуратуры гаворыцца, што Аршынскаму былі патлумачаныя ягоныя правы, аднак у Чавусы ён ня езьдзіў - ліст яму даставілі поштай.

Пакуль Вадзім Аршынскі ўстрымліваецца ад камэнтароў. Сытуацыю з папярэджаньнем вывучае цэнтар юрыдычнай абароны правоў СМІ і журналістаў пра Беларускай асацыяцыя журналістаў.

На прыканцы жніўня падобнае ж папярэджаньне з Чавускай пракуратуры атрымала й сябра БАЖ Вольга Шарапкіна. Яе выклікалі ў Чавусы, і там пракурор Сяргей Кінаў давёў пазыцыю пракуратуры. Нагодай для папярэджаньня журналісткі стаў той жа сюжэт пра школу інтэрнат.
XS
SM
MD
LG