Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч павіншаваў Мэркель


Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч павіншаваў Ангелу Мэркель з перамогай партыі ХДЗ на парлямэнцкіх выбарах у Нямеччыне.


"Нямеччына − вядучая краіна ў аб’яднанай Эўропе − разглядаецца беларускімі праэўрапейскімі сіламі як асноўны партнэр у зьбліжэньні Беларусі і Эўразьвязу і ў пашырэньні каштоўнасьцяў эўрапейскай інтэграцыі сярод беларусаў. Мы высока цэнім падтрымку, што аказваюць Нямеччына і партыя ХДЗ беларускай грамадзянскай супольнасьці. Мы перакананыя, што наша супрацоўніцтва, пабудаванае на каштоўнасьцях свабоды і правоў чалавека, працягнецца дзеля ліквідацыі аўтарытарызму і ліній, што дзеляць Эўропу, і забясьпечыць вяртаньне Беларусі ў эўрапейскую сям’ю дэмакратычных народаў", − гаворыцца ў віншаваньні Аляксандра Мілінкевіча.

Паводле дадзеных на 5 гадзінаў раніцы за блёк ХДЗ/ХСЗ прагаласавалі 33,8% выбарцаў. У выніку кансэрватары могуць разьлічваць на 239 месцаў у новым бундэстагу.

Свабодная дэмакратычная партыя Нямеччыны на чале з Гідо Вэстэрвэле атрымала 14,6 %. Лібэралы могуць атрымаць у бундэстагу 93 месцы.

ХДЗ/ХСЗ і СвДП у стане сфармаваць «чорна-жоўты» кааліцыйны ўрад.

За Сацыял-дэмакратычную партыю Нямеччыны аддалі свае галасы 23% выбарцаў. Ад яе на пасаду канцлера кандыдаваў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Франк-Вальтэр Штайнмайер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG