Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сваім рэпартажы “Ахвяры фэртыльнасьці” брытанскае выданьне Sunday Express бярэ інтэрвію ў маладых беларускіх мігрантак на Кіпры і робіць выснову пра тое, як рызыкуюць уласным жыцьцём і здароўем гэтыя жанчыны ў інтарэсах багатых бясплодных параў.


33-гадовая беларуска Сьвятлана расказвае журналістам, што аднойчы яе кіпрскі сябар убачыў у мясцовым расейскамоўным выданьні аб’яву аб донарах для IVF (in vitro fertilization, ці экстракарпальнага апладненьня – ЭКА). У якасьці донараў запрашаліся маладыя і здаровыя жанчыны з Усходняй Эўропы – Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі, Румыніі, Баўгарыі. Называліся і кошты. Напрыклад, Ј1, 500(фунтаў) за адну яйцаклетку. Сьвятлана прыняла рашэньне без ваганьняў. Неўзабаве яна апынулася ў паўночнай турэцкай частцы выспы, дзе апошнім часам адкрылася нямала, у тым ліку і “левых”, клінік фэртыльнасьці.

Рэпартэры Sunday Express гутараць з адной з мэдычыных сёстраў падобнай установы Дораты Мадын. Яна бярэ ўдзел у кансультацыях бясплодных параў.
“Нашы пацыенты – пераважна брытанцы. Яны едуць сюды з-за вострага недахопу яйцаклеткі спэрмы ў Вялікай Брытаніі”


“Нашы пацыенты – пераважна брытанцы, – кажа мэдсястра. – Яны едуць сюды з-за вострага недахопу яйцаклеткі спэрмы ў Вялікай Брытаніі”.

“Гэта выдатна, што на Кіпры зьявіліся такія клінікі IVF, – кажуць журналістам Кейт і Лібі з Кембрыджшыру, пара, якая яшчэ нядаўна была пазбаўленая надзеі мець уласных дзяцей. – Хоць мы ніколі не даведаемся пра нашых донараў, мы будзем на ўсё жыцьцё ім удзячныя”.

Тым часам, магчымая донарка гэтай сямейнай пары 31-гадовая беларуска Тацяна лічыць, што ў самім гэтым донарстве існуе вялікая рызыка, якая недаацэньваецца многімі яе знаёмымі “калегамі”.

Напрыклад, дзеля таго, каб атрымаць донарскую яйцаклетку, неабходна, кажучы на мове спэцыялістаў, індукцыя супэравуляцыі ці стымуляцыі яечнікаў. З гэтай мэтай донарам могуць рабіць шматлікія іньекцыі гармонаў. Гэта можа прывесьці да боляў у жываце, ныркавай недастатковасьці, пашкоджаньня яечнікаў, іх кістаў, а таксама да анкалягічнай рызыкі.

Тацьцяна кажа, што тэарэтычна пра ўсё гэта ёй і яе знаёмым вядома. Аднак, прымаючы рашэньне, жанчыны кладуць на адзін бок шаляў магчымую рызыку, а на другі – грошы, якія могуць атрымаць на такой працы і якія ім ніколі нават не прысьняцца на радзіме. “Самі разумееце, якое рашэньне можна быць прынятае ў такім выпадку”, – рэзюмуе Тацяна.

Аўтары артыкулу ў Sunday Express таксама зьвяртаюць увагу і на этычны бок IVF-турызму. Яны прыводзяць словы прафэсара Наомі Пфэфэр, якая такую дзейнасьць параўнала з прастытуцыяй: “Гэта той выпадак, калі адна жанчына эксплюатуе цела іншай”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG