Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталічных эсдэкаў ачоліў малады палітык


Новым старшынёй Менскай гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абраны 29-гадовы Аляксей Сігаеў. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе генэрала Валерыя Фралова.


Нягледзячы на малады ўзрост, Аляксей Сігаеў ужо шмат год уваходзіць у партыю. Ён быў адным зь лідэраў моладзевай патыйнай арганізацыі.

Апошнім часам ачольваў Фрунзенскую раённую арганізацыю сталіцы і быў адначасова намесьнікам старшыні гарадзкога партыйнага камітэту.

Удзельнікі выбарчай канфэрэнцыі выказалі Валерыю Фралову, які ўзначальваў арганізацыю тры гады запар, ўдзячнасьць за працу. Генэрал Фралоў застаўся адным з намесьнікаў Анатоля Ляўковіча - кіраўніка БСДП (Грамада).


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG