Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: моладзь хоча ў журналістыку


27 верасьня распачаўся навучальны год у Школе маладога журналіста, якая існуе пры грамадзкім аб’яднаньні “Трэці сэктар”.


Кіраўнік “Трэцяга сэктару” Вітаўт Руднік зазначыў, што з 52 ахвотных залічаны толькі 28 дзяўчат і хлопцаў. Іх падзеляць на дзьве “рэдакцыі”, у адной асноўная ўвага будзе надавацца працы ў газэце, у другой — на радыё. Заняткі працягнуцца сем месяцаў. 27-га майстар-клясы ў ШМЖ правялі менскія журналісты Паўлюк Быкоўскі і Севярын Квяткоўскі.

Вітаўт Руднік паведаміў, што цяперашняя група навучэнцаў — трынаццатая па ліку. За папярэднія дванаццаць гадоў школу закончылі каля 250 дзяўчат і хлопцаў.

XS
SM
MD
LG