Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузію могуць пазбавіць гандлёвых прэфэрэнцый ЭЗ


“Мы зьвернемся да Эўракамісіі з тым, каб яна прыпыніла для Грузіі праграму прэфэрэнцыяў (GSP+) з-за існуючага ў краіне заканадаўства, паколькі сыстэма прэфэрэнцыяў павінна быць заснаваная на павазе фундамэнтальных правоў чалавека, а працоўны кодэкс ў Грузіі парушае гэтыя правы. З-за такіх жа праблемаў ЭЗ у свой час прыпыніў GSP+ для Беларусі», - прыводзяць грузінскія СМІ словы з заявы сакратара Эўрапейскай канфэдэрацыі прафсаюзаў (ETUC) Ёзэфа Ніемца.


«ETUC зьяўляецца партнэрам ўраду ды парлямэнту ЭЗ, а таксама Асацыяцыі эўрапейскіх заканадаўцаў, і мы зробім уплыў на палітыку Эўропы ў дачыненьні да Грузіі, - заявіў Ніемец падчас зьезду канфэдэрацыі. – Працоўны кодэкс гэтай краіны накіраваны супраць асноўных каштоўнасьцяў Міжнароднай арганізацыі працы, ён супраць калектыўных перамоваў, таму мы ня зможам пагадзіцца з гэтым”.

Ён таксама дадаў, што ETUC яшчэ некалькі месяцаў таму зьвярталася да ўраду Грузіі з заклікам зьмяніць працоўнае заканадаўства, у выніку якога маюць месца сур’ёзныя парушэньні фундамэнтальных правоў чалавека – звальненьні, звышнарматыўная праца і г.д, Аднак гэты заклік быў прайгнараваны.

Беларусь з-за парушэньняў правоў прафсаюзаў і працоўных была выключаная з Абагуленай сыстэмы прэфэрэнцый ЭЗ у чэрвені 2007. У выніку гэтага рашэньня на Беларусь пачалі распаўсюджвацца стандартнае імпартнае мыта, на 3 % вышэйшае за ільготнае. Выключэньне з GSP+ закранула прыкладна 10 % беларускага экспарту ў ЭЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG