Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотарэпартаж з Полацку прапанаваў "Свабодзе" Зьміцер Дзежыц, які гэтым летам быў грамадзкім рэдактарам нашага радыё.




Нядзельная раніца для шматлікіх палачан і паломнікаў, якія прыехалі ў Полацк, пачалася з асабістага дагляду і праверкі мэталадэтэктарам – менавіта праз такія працэдуры трэба было прайсьці, каб патрапіць да Спаса-Эўфрасіньнеўскага жаночага кляштару.



Жадаючых сустрэць картэж Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла было значна менш, чым учора. Прыблізна чвэрць з іх складалі прадстаўнікі аховы, яшчэ чвэрць – навучэнцы полацкіх школ, прафэсійна-тэхнічных і сярэднеспэцыяльных навучальных устаноў, якія “добраахвотна” прыйшлі па настойлівай “парадзе” сваіх пэдагогаў ды завучаў. Размахваць сьцяжкамі з дзяржаўнай і полацкай сымболікай і захоплена вітаць Патрыярха навучэнцам трэба яшчэ і побач з Сафійскім саборам. Тыя, хто ня здолеў патрапіць у храм, слухалі Патрыяршае богаслужэньне з шматлікіх дынамікаў, замацаваных на вонкавых сценах храма.








Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG