Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі сябра БХД перашкодзіў візыту патрыярха


Актывіст стваранай Партыі БХД Алесь Галавань распаўсюжваў на вуліцы Цітова ў Віцебску моладзевы бюлетэнь “Прамень”.


Актывіста затрымалі людзі ў цывільным і завезьлі ў Чыгуначны РАУС. Яны патлумачылі, што па гэтай вуліцы пралягае маршрут картэжа Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла. Таму паводзіны распаўсюдніка яны палічылі падазронымі.

Па дарозе ў райаддзел і ўжо ў самім пастарунку актывіст паспрабаваў растлумачыць, што распаўсюд і выданьне бюлетэня законныя: ён мае наклад 299 паасобнікаў, як і прадугледжана для незарэгістраваных СМІ. Аднак і пасьля гэтага міліцыянты хлопца не адпусьцілі. Іх насьцярожыла, што выданьне адрасавана каталіцкай моладзі Віцебшчыны, аднак распаўсюджвалася напярэдадні прыезду першай асобы Расейскай праваслаўнай царквы.
XS
SM
MD
LG