Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект бюджэту на 2010 год фарміраваўся зыходзячы з росту інфляцыі на 9% і росту ВУП на 2%. Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец на пасяджэньні Савета міністраў у Менску 26 верасьня.

Гаворачы пра асаблівасьці праекта кансалідаванага бюджэту на наступны год, ён адзначыў, што дакумэнт прадугледжвае рэалізацыю шэрагу мер падатковага характару, што "прыводзіць да скарачэньня рэсурсаў бюджэту на 2,3 трлн. рублёў".
прапаноўваецца павысіць стаўку ПДК з 18 да 20%...

"Для частковага кампэнсаваньня страт прапаноўваецца павысіць стаўку ПДВ з 18 да 20%. Гэта дазволіць забясьпечыць дадатковыя паступленьні ў бюджэт 1,4 трлн. рублёў", — падкрэсьліў міністар.

Міністар адзначыў, што базавыя галіны сацыяльнай сфэры, ахова здароўя і адукацыя, будуць забясьпечаны бюджэтнымі асыгнаваньнямі з ростам на 7%, сацыяльная палітыка — на 15%.

Расходы бюджэту на забесьпячэньне дзейнасьці галін сацабароны і фінансаваньне мерапрыемстваў сацыяльнай палітыкі сфарміраваны ў суме 575 млрд. рублёў (рост 107%). Пры гэтым расходы на выплату адраснай дапамогі маламаёмным грамадзянам заплянаваны ў памеры 77 млрд.

Расходы на будаўніцтва 6,2 млн. кв. м жыльля складуць 3 трлн. рублёў. Асноўны аб'ём сродкаў, падкрэсьліў Харкавец, будзе накіраваны на льгатаваньне працэнтаў па выданых крэдытах маламаёмным грамадзянам (каля 1,2 трлн.).

Між тым, заявіў міністр, "прамая падтрымка ў выглядзе фінансавай дапамогі і бюджэтных пазыкаў будзе ажыцьцяўляцца толькі ў адпаведнасьці з рашэньнямі, прынятымі кіраўніком дзяржавы і ўрадам".

На развіцьцё АПК плянуецца накіраваць больш чым 7 трлн. рублёў.
мясцовыя бюджэты будуць забясьпечаныя рэсурсамі ў рэжыме жорсткай эканоміі сродкаў ...

Што тычыцца фарміраваньня мясцовых бюджэтаў, то "расходы абласьцей і Менска прагназуюцца на ўзроўні 27 трлн рублёў", паведаміў кіраўнік Мінфіна. "З улікам датацыяў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту, і субвэнцый, мясцовыя бюджэты будуць забясьпечаныя дастатковымі рэсурсамі для фінансаваньня сваіх расходаў у рэжыме жорсткай эканоміі сродкаў", — заявіў ён.

"Толькі такая палітыка дазволіць забясьпечыць сацыяльныя расходы бюджэту, накіроўваць дзяржсродкі на падтрымку эфэктыўных экспартаарыентаваных вытворчасьцяў, захаваць вытворчы патэнцыял валаўтваральных прадпрыемстваў і стварыць трывалую аснову для дасягненьня павышаных тэмпаў разьвіцьця эканомікі", — падкрэсьліў Харкавец.
XS
SM
MD
LG