Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Трэба пазьбягаць магчымасьці зарабляць грошы любымі сродкамі…”


Прадпрымальніца Тацяна з Горадні мае сетку крамаў, празь якія рэалізуюцца тканіны. У гэтай сфэры дзейнасьці яна ўжо каля 10 гадоў.

— Чаму вы займаецеся бізнэсам?

— Быў у мяне такі этап у жыцьці, калі захацелася мець нешта сваё. Маючы вялікі досьвед у зусім процілеглай сфэры і знаходзячыся нават на кіруючай пасадзе, зразумела, што магу рабіць нешта сама, але не на дзяржаўнай службе. І вось так яно сьпела, сьпела і ўрэшце дасьпела.

— Які галоўны ўрок для вас ад заняткаў бізнэсам?

— Ня трэба мяняцца. Калі ты добры і спакойны чалавек, праз сваю дабрыню ты, вядома, пацерпіш, але мяняць сябе, рабіцца нейкай піраньняй ці акулай — ня варта.

— Што было самым цяжкім? Якую параду вы можаце даць чалавеку, які хоча пачаць бізнэс у вашай галіне?

— Самым складаным было зьмяніць псыхалёгію чалавека, які напачатку працаваў на некага, а потым стаў сам гаспадаром сваёй справы. У маёй сфэры чалавек павінен валодаць добрым густам, адчуваньнем колеру, мець інтуіцыю на кліента і быць прагматычным.

— Якой спакусы ці памылкі трэба пазьбягаць любым коштам?

— Думаю, што трэба пазьбягаць магчымасьці зарабляць грошы любымі спосабамі, сродкамі. Трэба паважаць кліентаў, зь якімі працуеш, бо калі ты хоць раз зробіш ім дрэнна, то можаш не пабачыць іх ніколі.

— Як ставяцца да вашай бізнэс-кар’еры родныя?

— З павагай ставяцца, і для многіх маіх родных гэта стала вялікім сюрпрызам.

— Ці варта браць сваякоў у бізнэс?

— Складанае пытаньне, хочацца сказаць — так і не. Трэба адпачатку разьмеркаваць жорсткія прыярытэты, калі ты працуеш са сваяком, разьмеркаваць усё, каб потым не было крыўдаў.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG