Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 траўня 2010 году папа рымскі Бэнэдыкт XVI наведае зь візытам Партугалію. На чарговую гадавіну зьяўленьня Багародзіцы пантыфік прыедзе ў славутую вёску Фатыму.

У інтэрвію Радыё Свабода, дырэктар Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкан, бэльгійскі езуіт Кляўдый Рабінэ паведаміў:

“Сёньня афіцыйна пацьверджана, што сьвяты айцец Бэнэдыкт XVI 13 траўня 2010 году на 92-гадавіну зьяўленьня Дзевы Марыі ў партугальскай мясьціне Фатыма наведае зь візытам Партугалію. Толькі што паведамленьне аб гэтым разьмешчана на афіцыйным сайце Ватыкану”.

Абламейка:
А як ставіцца да паведамленьня польскай Каталіцкай агенцыі інфармацыйнай (КАІ) аб тым, што Бэнэдыкт XVI меў у графіку на 2010 год выбар паміж Партугаліяй і Беларусьсю?

Рабінэ
: Папа ня меў ў графіку згадкі пра Беларусь. Я ня ведаю, адкуль узялося паведамленьне КАІ, мы тут яго бачылі... Але ў афіцыйным графіку такога не было.

Абламейка: А ці магчыма, каб папа прыехаў у Беларусь без папярэдняга плянаваньня?

Рабінэ: Ну ведаеце, сьвяты айцец чалавек ужо немалады і падарожнічае ён мала ў адрозьненьне ад папярэдняга папы. Вядома, магчыма ўсё. Мы ведаем, што і Каталіцкая царква ў Беларусі папу запрашала прыехаць, і прэзыдэнт Лукашэнка. Але зноў кажу, у графіку такой паездкі няма. А ў Партугалію папа паедзе.

На працягу апошняга тыдня беларускія мэдыі са спасылкай на польскае Каталіцкае агенцтва інфармацыйнае (КАІ) паведамлялі, што ў графіку Бэнэдыкта XVI на наступны год заплянавана паездка ў Партугалію або Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG