Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўзятары адчуваюць іншае стаўленьне брытанскай амбасады


Канстанцін Цітоў

Канстанцін Цітоў

Брытанскае консульства ў Менску адмовіла частцы беларускіх заўзятараў у візах, каб паехаць на футбольны матч 14 кастрычніка ў Лёндане паміж зборнымі Англіі і Беларусі. Госьць Начной Свабоды – заўзятар Канстанцін Цітоў, які атрымаў брытанскую візу, але працягвае апекавацца іншымі заўзятарамі, якія яшчэ падаюць дакумэнты, ці атрымалі адмову.

Ганна Соўсь: Раскажыце, якая на сёньня сытуацыя ў брытанскай амбасадзе?

Канстанцін Цітоў: Наколькі стала вядома, амбасада некалькі зьмяніла сваё стаўленьне да сытуацыі. Бадай, паўплывала тое, што сытуацыя атрымала грамадзкі розгалас, і пашпарты тых людзей, якія падавалі дакумэнты цяпер, адкладалі ў асобны стосік з пазнакай, што гэта едуць заўзятары зборнай Беларусі.

Соўсь:
У чацьвер на сюжэт пра адмову ў выдачы візаў беларускім заўзятарам адрэагавала брытанская амбасада: у лісьце “Свабодзе” амбасада паведаміла нашай рэдакцыі, што вітае жаданьне беларускіх заўзятараў паехаць на матч паміж беларускай і ангельскай камандамі. Але разам з тым ахвотныя паехаць павінны былі выканаць патрабаваньні, якія выстаўляюцца да тых, хто хоча атрымаць брытанскую візу. Паводле амбасады, толькі 14 з больш як 150-ці заўзятараў, якія падавалі дакумэнты на візу, атрымалі адмову – што складае менш як 10%. Тады як звычайна ў амбасадзе адмаўляюць 15 працэнтам заяўнікаў.Усім ім былі асабіста высьветленыя матывы адмовы, – гаворыцца ў паведамленьні амбасады.

Ці будуць падаваць зноў дакумэнты тыя людзі, якім першы раз было адмоўлена ў візе?

Цітоў: Так, нягледзячы на тое, што давядзецца другім разам плаціць консульскі збор. Наколькі мне стала зразумела, нядаўна зьмяніўся консул і пашпартна-візавая служба ў пасольстве Вялікай Брытаніі. Адпаведна, сталі больш строгімі патрабаваньні да дакумэнтаў. Турапэратары пра гэта ня ведалі, бо не было дастаткова добрай сувязі паміж амбасадай і турапэратарамі. Мы выканалі ўсе рэкамэндацыі турапэратараў – маглі б і больш дакумэнтаў падаць, але нам сказалі, што гэтага дастаткова. Аказалася – не.

Соўсь: А ці шмат беларусаў паедзе на матч?

Цітоў:
Поўнай інфармацыяй я не валодаю, але нас з сябрамі зьбіралася ехаць разам 14 чалавек. Выкупілі авіябілеты туды і назад, але з 8-мі чалавек, якія падавалі дакумэнты, пяцёра атрымалі адмову. Сапсаваны настрой, іншыя, хто не пасьпелі падаць, думаюць, ехаць альбо не. Пляны ўсе сарваліся.

Соўсь: Колькі страцілі тыя, хто атрымалі адмову? Увогуле, паездка ў Лёндан – ня танная. Прыкладна ў колькі яна абыходзіцца заўзятарам і ці ўсім па кішэні?

Цітоў: Тыя выдаткі, якія ня будуць кампэнсаваныя – ад 180 да 212 даляраў за авіябілеты – яны не вяртаюцца, і 114 даляраў – кошт візы. Мы будзем спрабаваць падаць дадатковыя дакумэнты – усё ж вельмі хочацца паехаць і падтрымаць нашу зборную.

ЦАЛКАМ ГУТАРКУ МОЖНА ПАСЛУХАЦЬ ТУТ:
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG