Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт патрыярха Кірыла – сёмы прыезд у Беларусь кіраўніка РПЦ з моманту распаду СССР. А.Лукашэнка мае шэсьць праваслаўных ордэнаў.

Папярэднік патрыярха Кірыла, патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Аляксій ІІ, у пэрыяд з 1991 па 2008 гады наведаў Беларусь шэсьць разоў.

У чэрвені 2001 году Аляксій ІІ прыехаў у Беларусь з контрвізытам. У гэты час ва Ўкраіне знаходзіўся папа рымскі Ян Павал ІІ. Аляксій ІІ праехаўся па паўднёвай частцы Беларусі ўздоўж мяжы з Украінай (Хойнікі, Мазыр і інш.) і зрабіў шэраг заяваў супраць прыезду Яна Паўла ІІ ва Ўкраіну.

У траўні 2002 году Аляксій ІІ тры дні знаходзіўся ў Беларусі. Ён сустрэўся з А.Лукашэнкам і ўзнагародзіў кіраўніка Беларусі “за ўклад ва ўмацаваньне адзінства славянскіх народаў” ордэнам Вялебнага Сергія Раданескага І ступені.

У кастрычніку 2008 году Аляксій ІІ прыехаў у Беларусь апошні раз на адзначэньне 1020 гадавіны хрышчэньня Русі.

Кіраўнік Беларусі А.Лукашэнка ўзнагароджаны шасьцю праваслаўнымі ордэнамі.

  • Ордэн сьвятога роўнаапостальскага вялікага князя Ўладзіміра І ступені (ад Расейскай Праваслаўнай царквы, 2007 год).
  • Ордэн сьвятога Сергія Раданескага І ступені (РПЦ, 2002 год).
  • Ордэн сьвятога благавернага вялікага князя Дзьмітрыя Данскога І ступені (РПЦ, 2005 год).
  • Ордэн сьвятога Кірылы Тураўскага (Беларускі экзархат РПЦ, 2006 год).
  • Ордэн крыжа вялебнай Эўфрасіньні Полацкайц (Беларускі экзархат РПЦ, 1998 год).
  • Ланцуг ордэна рыцараў Гробу Гасподняга (Ерусалімскі праваслаўны патрыярхат, 2000 год).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG