Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасадку самалётаў на дарогу адмянілі


МіГ-29
МіГ-29

У зьвязку з неспрыяльным надвор’ем заплянаваная на сёньня падчас беларуска-расейскіх вучэньняў пасадка самалётаў Су-25УБ і МіГ-29УБ адменена.

Паводле БелаПАН, самалёты будуць імітаваць заход на пасадку, пройдуць над дарогай на вышыні каля ста мэтраў.

У зьвязку з гэтым, паводле ДАІ, рух усіх транспартных сродкаў будзе забаронены ад 9-й да 16-й гадзіны на ўчастку дарогі Берасьце (Казловічы) - Менск – мяжа Расеі з 323-га кілямэтра (разьвязка з аўтадарогай Р1 Менск - Дзяржынск) па 347-ы кілямэтар (разьвязка з аўтадарогай Р23 Менск - Мікашэвічы).

Таксама будзе забаронены зьезд з аўтадарогі Р1 на М1 у накірунку расейскай мяжы, з аўтадарогі Р23 у накірунку Берасьця, а таксама рух на Берасьце ад разьвязкі з аўтадарогай Р23.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG