Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч прыехаў, каб сустрэцца з наведнікамі “Эўрапейскага клюбу”, заснаванага віцебскімі актывістамі Руху “За Свабоду”.

Паводле абвесткі, распаўсюджанай напярэдадні сустрэчы ў мясцовых незалежных мэдыях, гаворка падчас сустрэчы мусіла ісьці пра падрыхтоўку да Беларускага эўрапейскага форуму. Аднак прысутных, якіх сабралася больш за 60 чалавек, цікавілі таксама й пытаньні больш далёкіх пэрспэктываў у палітыка і ягонай каманды.

Людзі цікавіліся, ці насамрэч спадар Мілінкевіч гатовы ўзяць удзел у наступных прэзыдэнцкіх выбарах, як ён ставіцца да супрацоўніцтва і суперніцтва зь іншымі патэнцыйнымі незалежнымі кандыдатамі.


Дыскусія разгарнулася вакол пытаньняў, ці мэтазгодна розным палітычным сілам супрацоўнічаць у межах АДС і як найбліжэйшым часам будуць разьвівацца стасункі Беларусі з Амэрыкай і Эўразьвязам.

Аляксандар Мілінкевіч дзяліўся сваімі меркаваньнямі і адказваў на пытаньні віцяблянаў каля дзьвюх гадзін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG