Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрый Лявонаў


Юрый Лявонаў

Юрый Лявонаў адбыў за кратамі паўгода паводле абвінавачаньня ў падпале дома міліцыянта. Арыштавалі прадпрымальніка 8 лютага разам зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладізмерам Асіпенкам, якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі.

Кіраўнікі ваўкавыскай фірмы таксі “Ніка-транс” Мікалай Аўтуховіч і Юрый Лявонаў былі асуджаныя ў ліпені 2006 года. Аўтуховіча суд прызнаў вінаватым ва ўхіленьні ад уплаты падаткаў і прадпрымальніцкай дзейнасьці без рэгістрацыі і асудзіў да 3 з паловай гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Прадпрымальнік выйшаў на волю у сярэдзіне студзеня 2008 года. Праз тыдзень пасьля Аўтуховіча быў вызвалены і Юрый Лявонаў, якога суд прызнаў вінаватым у службовых злоўжываньнях і пакараў 3 гадамі і 5 месяцамі калёніі.

Сваёй віны прадпрымальнікі так і не прызналі. Мікалай Аўтуховіч і Юрый Лявонаў бачаць прычыну перасьледу ў помсьце мясцовых уладаў за прынцыповасьць ў адстойваньні сваіх правоў і барацьбу зь мясцовай карупцыяй.

XS
SM
MD
LG