Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх футбалістаў-юніёраў судзяць у Польшчы


Паліцыя польскага гораду Ілава затрымала некалькіх гульцоў юніёрскай зборнай Беларусі па футболе, паведамляе Інтэрфакс.

Паводле польскіх крыніц, беларускія спартоўцы ўдзельнічалі ў бойцы, якую пачаў польскі грамадзянін у нецьвярозым стане. Вядзецца судовы разбор. Для юрыдычнай дапамогі беларускім падлеткам у Ілаву прыехалі супрацоўнікі беларускага консульства зь Беластоку. Чальцы зборнай, якія ўдзельнічалі ў бойцы, чакаюць вынікаў суду ў гатэлі.

Інцыдэнт здарыўся на наступны дзень пасьля футбольнай сустрэчы зборных Беларусі і Польшчы на стадыёне Ілавы. У тым матчы перамаглі беларусы зь лікам 1:0.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG