Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальны перасьлед Юрыя Лявонава спынілі


Юры Лявонаў

Юры Лявонаў

Прадпрымальнік з Ваўкавыску Юры Лявонаў атрымаў пастанову аб спыненьні супраць яго крымінальнай справы, з-за якой ён адбыў амаль паўгоду за кратамі ў Менскім сьледчым ізалятары.

Нагадаем, Юрыя Лявонава абвінавачвалі ў падпале дому міліцыянта разам зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Супраць іх крымінальны перасьлед ня спынены.

“Уладам давялося прызнаць, што справа супраць мяне цалкам рассыпалася, усе абвінавачаньні аказаліся надуманыя. А вось прызнаць, што гэтак жа прыдуманы абвінавачаньні і Аўтуховічу з Асіпенкам, улады пакуль ня могуць і працягваюць трымаць невінаватых людзей у турме. Адкрыты суд паказаў бы ўсю невінаватасьць Аўтуховіча і Асіпенкі”, — мяркуе Юры Лявонаў.

Нагадаем, разам зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам Юры Лявонаў быў арыштаваны ў пачатку лютага. Прадпрымальніка вызвалілі у жніўні пад падпіску аб нявыезьдзе.
XS
SM
MD
LG