Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі Бэнэдыкт XVI заплянаваў візыт у Беларусь


Бэнэдыкт XVI
Бэнэдыкт XVI

Паводле польскай “Каталіцкай агенцыі інфармацыйнай”, Беларусь уключаная ў лік краінаў, куды ў 2010 годзе заплянаваныя візыты пантыфіка.

У плянах Бэнэдыкта XVI — наведваньне Мальты, Англіі, Нямеччыны, а таксама Беларусі альбо Партугаліі.

Таксама не выключаецца, што ў 2010 годзе адбудзецца сустрэча папы рымскага Бэнэдыкта XVI з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Месцам гэтай сустрэчы можа стаць Беларусь альбо партугальскі горад Фаціма, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, падчас візыту ў Ватыкан у красавіку 2009 году Аляксандар Лукашэнка запрасіў папу рымскага ў Беларусь, дзе прапанаваў зладзіць ягоную сустрэчу з маскоўскім патрыярхам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG