Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Расея зрабіла найбольшы генацыд на сваіх людзях"


Польскі сэйм прыняў рэзалюцыю з асуджэньнем уварваньня Чырвонай Арміі 17 верасьня 1939 году ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну, якія паміж дзьвюма ўсясьветнымі войнамі ўваходзілі ў склад польскай дзяржавы. Прысьвечаныя гэтым падзеям рэзалюцыі польскі сойм прымае ня першы год, але ўпершыню ў ёй ужытае слова “генацыд” адносна дзеяньняў СССР супраць Польшчы. У праграме "Начная Свабода" мы абмеркавалі рэзалюцыю з польскім палітолягам Войцэхам Бародзічам-Смаліньскім.


СЛУХАЦЬ УСЮ ГУТАРКУ:


Соўсь: "У заключнай частцы дакумэнту сэйм заклікае расейскі бок да сумесных салідарных дзеяньняў па абнародаваньні і асуджэньні злачынстваў часоў сталінізму. Як вы мяркуеце, зь цяперашнім расейскім кіраўніцтвам ці магчымыя гэтыя салідарныя дзеяньні па абнародаваньні і асуджэньні злачынстваў сталінізму?

Бародзіч-Смаліньскі: Заўсёды, калі да гістарычнай ацэнкі падыходзяць палітыкі, гэта не дапамагае дзяржавам пры ўсталяваньні нармальных суседзкіх адносінаў.

Так будзе і гэтым разам. Мне здаецца, што зараз Расея зробіць нейкі адказ на гэтую рэзалюцыю і прыме сваю. Мне таксама здаецца, што вялікіх зьменаў у падыходзе расейцаў да гэтага ня будзе. Тут справа больш складаная, бо ў польскай рэзалюцыі гаворыцца, што злачынствы, якія савецкая армія зрабіла Польшчы ў 1939 годзе, былі кшталту генацыду.

Гэта так сфармулявана і гэта сапраўды так. Але гэта сапраўды так з польскага пункту гледжаньня. Такія ж самыя рэзалюцыі могуць прымаць і украінцы, і беларуская дзяржава. Я хачу тут нагадаць пра забойствы, што адбыліся ў Хатыні. Усё залежыць ад пункту гледжаньня. Мы можам прымушаць Расею да прызнаньня усіх гэтых злачынстваў генацыдам, але раней Расея сама перад сабой павінна прызнацца, што расейская камуністычная дзяржава ў часы сталінізму зрабіла найбольшы генацыд на сваіх людзях. І ад гэтага моманту мы можам пачаць неяк усталёўваць нармальныя кантакты ў гістарычных рамках. У эканамічных рамках, у рамках палітычных адносінаў гэта ніякага ўплыву ня мае. Нам ідзе толькі пра тое, каб адпаведна і праўдзіва цытаваць гісторыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG