Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маратон “Атлянтыдаў”, якія прагучалі на хвалях Свабоды ў сэрыі “Жыцьцё і сьмерць мітаў”. Штодня ад аўторка да суботы адмысловыя знаўцы разгадваюць тайны найноўшай беларускай міталёгіі. Тэма сёньняшняга выпуску – “Літва”. Удзельнічае этнакультуроляг Аляксей Дзермант.

Паўтор ад 15 студзеня 2009 г.

Літва — этнонім і палітонім, які ўжываўся ў гістарычных крыніцах у розных сэнсах. Пачаткова гэтае найменьне адносілася да балцкага племя, а з утварэньнем Вялікага Княства Літоўскага яно пашырылася на ўсю тэрыторыю дзяржавы, куды ўваходзіла і ўся цяперашняя Беларусь.

Літва — ня толькі этнічны і гістарычны назоў, але таксама і міталягічны, бо ўжо з самых першых яго згадак мы можам казаць пра пэўны комплекс прыкметаў, якія утвараюць “літоўскі” міт, істотны і для беларускай ідэнтычнасьці.

Аляксей Дзермант

*****************

Вячаслаў Ракіцкі:
Калі ўпершыню і ў зьвязку зь якімі варункамі згадваецца найменьне Літва?

Аляксей Дзермант:
Упершыню Літва (Lituae) згадваецца пад 1009 годам у хроніцы “Кведлінбурскія аналы” з нагоды забойства на мяжы Прусіі, Русі і Літвы місіянэра Бруна. Дарэчы, гэтыя акалічнасьці мне здаюцца невыпадковымі, бо і ў пазьнейшыя часы вобраз Літвы шмат у чым вызначаўся яе прыхільнасьцю да паганства альбо нейкім адмысловым становішчам у межах хрысьціянскага сьвету. І сёлета мы будзем адзначаць тысячагодзьдзе першай пісьмовай згадкі Літвы.

Паўтор гэтай перадачы ў эфіры "Свабоды" 24 верасьня. Цалкам чытаць перадачу ТУТ.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG