Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытня стане гандлёвым пасярэднікам


Аляксандар Шпілеўскі

Аляксандар Шпілеўскі

Урад даручыў Мытнаму камітэту дапамагаць рэалізоўваць беларускія спажывецкія тавары за мяжой.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі. Ён выказаў намер мытні выконваць гэтае даручэньне. Пры гэтым ён зазначыў, што мова ня йдзе, што мытныя органы будуць самі гандляваць таварамі, яны будуць шукаць і арганізоўваць кантакты для беларускіх вытворцаў за мяжой.

“Вось, напрыклад, нядаўна ў рамках візыту беларускай дэлегацыі ў Яраслаўль мы сустракаліся з бізнэс-супольнасьцю. Мы там наладзілі кантакты і, магчыма, там будзе праведзены кірмаш тавараў беларускіх прадпрыемстваў”,-- цытуе Шпілеўскага Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG