Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізацыю ахвяр сталінізму ліквідуюць


Курапаты, месца пахаваньня ахвяр сталінізму
Курапаты, месца пахаваньня ахвяр сталінізму

Кіраўніцтва Менскай гарадзкой грамадзкай арганізацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў накіравала скаргу ў Вярхоўны суд Беларусі. У скарзе просяць скасаваць рашэньне сталічнага суду, які 16 верасьня вырашыў ліквідаваць гэту грамадзкую арганізацыю.

Менскі гарадзкі суд палічыў, што аб’яднаньне ахвяраў сталінізму не прадстаўляла ў рэгіструючы орган штогадовую інфармацыю аб сваёй дзейнасьці, і што яно не разьмяшчаецца па месцы свайго юрыдычнага адрасу.

Лідэр арганізацыі Аляксандар Лапіцкі зазначыў, што ад пачатку існаваньня арганізацыі ад іх не патрабавалі штогадовых справаздач, а юрыдычнага адрасу, які быў у ЖЭСе, іх пазбавілі, нават не паведаміўшы кіраўніцтва аб’яднаньня.

Спадар Лапіцкі мяркуе, што прычыны для ліквідацыі іх аб’яднаньня палітычныя:

“Ахвяры палітычных рэпрэсіяў неаднаразова крытыкавалі Аляксандра Лукашэнку за ягоную прыхільнасьць сталінізму, як адной з разнавіднасьцей фашызму. І я лічу, што гэта помста нам з боку ўладаў. Яны не пасаромеліся запатрабаваць ад старых людзей, бальшыні зь якіх ужо за 70 гадоў, 105 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны. Хаця ў судзе ведаюць, што наша арганізацыя не займаецца камэрцыйнай дзейнасьцю і нават ня мае рахунку ў банку”.

Менскае гарадзкое грамадзкае аб’яднаньне ахвяраў палітычных рэпрэсіяў было зарэгістраванае ў студзені 2001 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG