Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уводзіць у Беларусі сыстэму суда прысяжных у найбліжэйшы час не плянуецца,-- заявіў журналістам намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч.

"Мы ніколі не займаемся рэформамі дзеля рэформ, — зазначыў ён.—Судовая сыстэма ў Беларусі рэгулярна рэфармуецца, аднак такіх новаўвадзеньняў як суд прысяжных мы не плянуем. Для таго каб штосьці рэфармаваць, трэба пераканацца, што штосьці працуе неэфэктыўна”.
XS
SM
MD
LG