Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь разьлічвае атрымаць 53,3 мільёна эўра даходаў ад правядзеньня ў Менску чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году.

Пра гэта паведаміў міністар спорту і турызму Беларусі Алег Качан. 10,5 мільёнаў эўра хочуць зарабіць на квітках, яшчэ 42 мільёны – ад знаходжаньня турыстаў. У часе чэмпіянату ў Менску чакаюць каля 50 тысяч турыстаў. На такую колькасьць людзей у Менску пакуль няма гатэляў.

Ва ўрадзе зьбіраюцца нават скараціць у 2014 годзе навучальны год, каб разьмясьціць турыстаў у студэнцкіх інтэрнатах.

Да чэмпіянату ў Менску пабудуюць яшчэ адну лядовую арэну ў Чыжоўцы і 4 новыя гатэльныя комплексы, новую ўзьлётную паласу ў аэрапорце.

Паводле прэсавай службы ўраду, расходы на правядзеньне чэмпіянату сьвету, які пройдзе ў Менску з 9 па 25 мая 2014 года, складуць 32,9 мільярда рублёў, 19 мільярдаў зь іх возьмуць зь бюджэту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG