Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьніклі “Піянэрскія” могілкі


Менгарсавет на паседжаньні 23 верасьня зацьвердзіў перайменаваньне двух менскіх могілак, сямі сквэраў і найменаваньне дзьвюх вуліц, якія праектуюцца.

Могілкі “Піянэрскія”, якія знаходзяцца на тэрыторыі Цэнтральнага раёна сталіцы, атрымалі назву “Крупцы”. Яшчэ ў 16-ым стагодзьдзі там хавалі жыхароў аднайменнай вёскі. Могілкі з парадаксальнай назвай “Дружба”, якія разьмешчаныя на тэрыторыі Маскоўскага раёну, зараз будуць называцца “Брылеўскія” — адпаведна назову мікрараёна Брылевічы.

У Менску атрымалі назвы сквэры


Да менскіх вуліц дададуцца вуліцы

  • Канстанціна Кірыенкі, пісьменьніка й заслужанага дзеяча культуры (у Мядзьведжыне), і
  • Валера Чычурына, заслужанага будаўніка (у Масюкоўшчыне).
XS
SM
MD
LG