Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Пальчыкі” з ваеннаабавязаных хутка узаконяць


У парлямэнт накіраваныя зьмены ў закон “Аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі”.

Паводле дэпутата Ігара Гумінскага, калі гэты закон прымуць у новым выглядзе, здача адбіткаў пальцаў стане абавязковай для ўсіх грамадзянаў, хто стаіць на ваенным уліку. “Гэта дапаможа ў змаганьні са злачыннасьцю”, — мяркуе дэпутат.

Паводле БелТА, зараз дактыляскапію прайшлі 1,1 мільёна грамадзян, што ёсьць толькі паловай ад асобаў, якія стаяць на ваенным уліку.

Нагадаем, масава “браць пальчыкі” ў грамадзянаў міліцыя пачала пасьля выбуху на праспэкце Пераможцаў у ноч на 4 ліпеня 2008 года. Праваабаронцы адзначаюць, што першымі пад гэтую працэдуру падпалі прадстаўнікі апазыцыі й грамадзкія актывісты, якіх затрымлівалі паводле падазрэньняў у датычнасьці да выбуху.

Тайна выбуху на праспэкце Пераможцаў дагэтуль не раскрытая.

XS
SM
MD
LG