Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сваёй першай прамове на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН заклікаў лідэраў усіх краінаў сьвету да супрацоўніцтва пры вырашэньні глябальных праблем.

У ліку галоўных пагроз для чалавецтва Абама назваў экстрэмізм, узброеныя канфлікты, распаўсюджваньне ядзернай зброі і зьмены клімату.

Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, для таго, каб гарантаваць будучыню чалавецтва, патрэбныя чатыры галоўныя рэчы – ядзернае раззбраеньне, пашырэньне міру і бясьпекі, захаваньне навакольнага асяродзьдзя і глябальная эканоміка, якая будзе даваць магчымасьці ўсім.

Абама заявіў, што Іран і Паўночная Карэя ідуць па небясьпечным шляху і павінны панесьці адказнасьць, калі будуць працягваць спробы атрымаць ядзерную зброю.

Прэзыдэнт ЗША таксама падкрэсьліў важнасьць дасягненьня міру на Блізкім Усходзе. Ён сказаў, што права Ізраілю існаваць у міры і бясьпецы павінна быць прызнанае. У той жа час ён скрытыкаваў тое, што Ізраіль працягвае будаваць паселішчы на Заходнім беразе Ярдану, і назваў гэта перашкодай на шляху да міру.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG