Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозаўцы няма дзе вылучыць дэлегатаў на Эўрапейскі форум


Адмову выдзеліць памяшканьне, падпісаную старшынёй мясцовага гарвыканкаму, сёньня атрымаў актывіст руху “За свабоду!” Сяргей Трафімчык.

Зь яго слоў, чыноўнік спаслаўся на тое, што кіраўнічы орган руху “За свабоду!” не падаў дакумэнтаў, якія б пацьвярджалі паўнамоцтвы арганізатара, Сяргея Трафімчыка.

Раней падобныя ж забароны былі атрыманыя ў Мастах, Слоніме і Ваўкавыску.

Правесьці Эўрапейскі форум плянуецца 27 верасьня ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG