Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП зьдзіўленая маўчаньнем эўрапейскіх сталіц


Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняла спэцыяльную заяву аб падзеях, прысьвечаных 10-й гадавіне зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька сказаў “Свабодзе”, што гэты дакумэнт зьвернуты і да міжнароднай супольнасьці:

“Мы вітаем рэакцыю Швэцыі як краіны, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе. Яна выказала заклапочанасьць разгонам беларускімі ўладамі мірнай дэманстрацыі ў Менску. Старшынства заклікала ўлады ўстрымацца ад выкарыстаньня сілы ў дачыненьні да мірных дэманстрацый і забясьпечыць магчымасьць прадстаўнікам незалежных мэдыяў выконваць свае задачы без умяшаньня звонку.

Але нам не зразумела, чаму маўчаць іншыя эўрапейскія сталіцы. Мы чакалі адпаведнай рэакцыі ад нацыянальных парлямэнтаў і ўрадаў на брутальныя дзеяньні беларускіх уладаў па разгоне абсалютна мірнай акцыі.

Мы спадзяемся, што наша заява прыцягне ўвагу парлямэнтаў і ўрадаў многіх дзяржаў. Нам падаецца, што яны вельмі ўважліва прааналізуюць сытуацыю ў Беларусі, перад тым як у кастрычніку Брусэль абвесьціць сваё рашэньне ў дачыненьні да Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG