Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Консульства амбасады Вялікай Брытаніі ў Менску ў масавым парадку адмаўляе ў візах беларускім заўзятарам на матч паміж зборнымі Англіі і Беларусі, які адбудзецца 14 кастрычніка ў Лёндане.

Консульства амбасады Вялікай Брытаніі ў Менску ў масавым парадку адмаўляе ў візах беларускім заўзятарам на матч паміж зборнымі Англіі і Беларусі, які адбудзецца 14 кастрычніка ў Лёндане.

Фармальная прычына — малыя заробкі і маладосьць заяўнікаў. Усё гэта, на думку консульскіх работнікаў, спрыяе таму, што людзі могуць папросту не вярнуцца дадому. Адзін з “забракаваных” менскіх заўзятараў расказаў, што з групы ў 12 чалавек адмовы атрымала палова. Пры гэтым людзі нясуць сур’ёзныя матэрыяльныя страты — аплочаныя квіткі коштам 300 даляраў (у эквіваленце) вяртаньню не падлягаюць.

Між тым яшчэ ў чэрвені, калі адзначалася нацыянальнае сьвята — Дзень нараджэньня каралевы — тагачасны Надзвычайны і паўнамоцны пасол Злучанага Каралеўства Найджэл Гулд-Дэвіс паведаміў: "Брытанія надзвычай зацікаўленая, каб на матчы Англія-Беларусь было як найбольш беларускіх футбольных заўзятараў". Па яго словах, хоць пытаньне бясплатных візаў для фанатаў не абмяркоўвалася (бо дабрачынныя акцыі амбасада ладзіць толькі для беларускіх дзяцей з пацярпелых чарнобыльскіх рэгіёнаў), аднак было абяцана ўсялякае спрыяньне ў атрыманьні дазвольных дакумэнтаў.

Варта заўважыць, што летась у кастрычніку, падчас аналягічнага матчу ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2010 году, у Беларусь прыехалі больш за 3 тысячы брытанскіх заўзятараў. У тым выпадку амбасада Беларусі ў Лёндане пайшла на беспрэцэдэнтны крок, выдаўшы заўзятарам зь Вялікабрытаніі візы бясплатна.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце. Мы таксама паспрабуем атрымаць камэнтары ад міжнародных футбольных арганізацыяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG