Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ад сёньняшняга дня і да 28 верасьня міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у якасьці кіраўніка дэлегацыі ўдзельнічае ў мерапрыемствах 64-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Пра гэта “Свабодзе” паведамілі ў прэсавай службе МЗС Беларусі.

Там прынамсі адзначылі:

“Кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства выступіць у агульнапалітычнай дыскусіі, дзе прадставіць пазыцыю нашай дзяржавы па найбольш актуальных праблемах міжнароднага парадку дня, а таксама прыме ўдзел у мерапрыемствах высокага роўня, якія прымеркаваныя да пачатку працы 64-й сэсіі Генэральнай Асамблеі, у тым ліку ў Канфэрэнцыі па Дамове аб усеаб'емнай забароне ядзерных выпрабаваньняў, міністэрскіх сустрэчах у пытаньнях барацьбы з гвалтам дзяўчат, міжрэлігійнага дыялёгу”.

Прэсавая служба таксама падкрэсьлівае, што асноўныя намаганьні беларускай дэлегацыі на сэсіі ААН будуць скіраваныя на прасоўваньне беларускіх ініцыятываў: прынамсі прыняцьце Глябальнага пляну дзеяньняў па барацьбе з гандлем людзьмі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG