Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Тэль-Авіву ў Магілёве


23 верасьня ў Магілёве адзначаюць стогадовы юбілей Тэль-Авіву.

У праграме сьвяткаваньня - фотавыставы, выставы кніг, урачысты канцэрт. Па горадзе будзе курсаваць аздоблены відамі Ізраілю тралейбус. Мерапрыемствы арганізавалі Ізраільскі культурна-інфармацыйны цэнтар пры амбасадзе Ізраілю ў Беларусі супольна з гарадзкімі ўладамі і габрэйскай грамадой Магілёва.

Адкрыцьцё Дня Тэль-Авіву адбудзецца аб 11 гадзіне на магілёўскай плошчы Зор.

Тэль-Авіў, як прадмесьце старадаўняга гораду Яфо, заклалі 11 красавіка 1909 году. Статус гораду паселішча атрымала 12 траўня 1934 году. На беларускую мову Тэль-Авіў перакладаецца як “Узгорак вясны”.

Тэль-Авіў – самы густанаселены горад Ізраілю. У ім жыве 2,5 мільёны чалавек. Ён зьяўляецца культурным і эканамічным цэнтрам краіны і лічыцца самы ажыўленым яе горадам.
XS
SM
MD
LG