Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзень без аўто ў Гомелі


Сёньня ў Гомелі маладзёвае грамадзкае аб’яднаньне “АСДЭМА” й абласная дзяржаўтаінспэкцыя далучыліся да агульнаэўрапейскай акцыі “Дзень без аўто”.

Кіраўнікам і аўтааматарам было прапанавана ў гэты дзень адмовіцца ад легкавікоў і дабірацца на працу пехатою альбо грамадзкім транспартам.

Паводле зьвестак эколягаў, прыкладна 70 адсоткаў забруджваньня навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі прыпадае на аўтамабільны транспарт. У Гомелі цягам году транспарт выкідвае ў атмасфэру звыш 20 тысяч тон сажы, вуглевадародаў, бэнзапірэну ды іншых шкодных рэчываў. Таму адмова ад аўтамабіля – асабісты ўклад кожнага ў экалёгію рэгіёну.

У гарадзкім сквэры сябры “АСДЭМА” і супрацоўнікі ДАІ раздалі гараджанам ўлёткі й літаратуру пра карысьць для экалёгіі альтэрнатыўных крыніц энэргіі.

Кіраўнік “АСДЭМА” Уладзімер Коўзелеў (у цэнтры) дэманструе бэйсболку з вэнтылятарам, які працуе ад сонечнай батарэі

Юная веласіпэдыстка Натальля атрымлівае маляванку “ Мой сябра – сьветлафор”

XS
SM
MD
LG