Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск зрабіў палёгку аматарам ровараў


Сёньня пачала працаваць вэляпаркоўка каля офісу МТС у Менску.

Сёньня пачала працаваць вэляпаркоўка каля офісу МТС у Менску.

У сталіцы Беларусі ў межах акцыі “Дзень без аўтамабіля” адкрыта бясплатная паркоўка для ровараў на праспэкце Незалежнасьці, 79. Гэты будынак вядомы тым, што ў ім знаходзіцца галоўны офіс апэратара мабільнай сувязі МТС. Дарэчы, менавіта на грошы МТС і была арганізаваная паркоўка.

Яшчэ ў Менску прайшоў вэляпрабег ад Палаца спорту да спарткомплексу “Менск-Арэна”. Жыхарам гораду раздалі некалькі соцень улётак з інфармацыяй пра акцыю.

Між тым, паводле агенцыі БелаПАН, аўтамабіляў на вуліцах Менску заўважна “не паменела, дыхаць лягчэй ня стала”.

XS
SM
MD
LG